Мяне электрычныя сонцы
Сьляпучым праменьнем залілі
Я чую, як шэпчуць на вуха драты
Празь бясконцыя мілі сакрэты
Што йдуць праз увесь зямны шар
На дзікіх шалёных вакзалах –
Шынкі
Скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах у чэраве лакаматываў
Прыручаных цёмных пачвару
Ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна-яскравы
Да рэек прыкуты бягун-краявід
Паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі-саставы
Якіх нарадзілі
Руда і граніт
З кубічных сталіцаў у сэрца пустынь
На чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны
У клубах дрыготкага дыму
Праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
Імчыцца цягнік апантаны
Ў таемны канец, як пасол чалавечага роду
У прызьме крыштальнай мне сонцаў
Гараць маякі
Бо я – чалавек
Цар зямных і падводных краінаў!
Я песьня металу
Якой між лясоў і далінаў
Гучаць уначы цягнікі
Гучаць уначы цягнікі
Гучаць уначы цягнікі